Перайсці да зместу

Отніэл Чарлз Марш

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Отніэл Чарлз Марш
англ.: Othniel Charles Marsh
Дата нараджэння 29 кастрычніка 1831(1831-10-29)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 18 сакавіка 1899(1899-03-18)[1][2] (67 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Маці Mary Gaines-Marsh (Peabody)[d][7]
Род дзейнасці палеантолаг, заолаг, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера біялогія і палеанталогія
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Отніэл Чарлз Марш (англ.: Othniel Charles Marsh; 1831—1899) — амерыканскі палеантолаг, прафесар палеанталогіі хрыбетных Ельскага ўніверсітэта (1866).

Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1874), у 1883—1895 гадах прэзідэнт Акадэміі[8].

Отніэл Чарлз Марш нарадзіўся 29 кастрычніка 1831 года ў Локпарце[en], штат Нью-Ёрк. У 1860 годзе скончыў Ельскі каледж, затым вывучаў геалогію і мінералогію ў Шефільдскай школе навук, пасля чаго вывучаў палеанталогію і анатомію ў Берліне, Гейдэльбергу і Брэслаў. У 1866 годзе вярнуўся ў Злучаныя Штаты і быў прызначаны прафесарам палеанталогіі хрыбетных Ельскага ўніверсітэта. Ён пераканаў свайго дзядзьку, Джорджа Пібадзі, стварыць пры гэтым універсітэце Музей натуральнай гісторыі Пібадзі.

У 1868 годзе пачаў раскопкі ў Скалістых гарах. Усяго ён апісаў больш за 400 відаў выкапневых жывёл, у тым ліку 86 відаў дыназаўраў, уключаючы брантазаўра і апатазаўра (цяпер аднесеных да аднаго роду), трыцэратапса і таразаўра (выдзеленых ім у сямейства цэратапсід), дыпладока, стэгазаўра, алазаўра, надазаўра і інш., а таксама птэразаўраў, ранніх коней, першых птушак (гесперорніс, іхтыорніс) і г. д. Яго імем названы род птушкатазавых дыназаўраў — атніелія.

На ніве пошукаў закамянеласцяў, праславіўся таксама сваёй непрымірымай варожасцю і суперніцтвам з Эдвардам Копамкасцяныя войны»), якая пачалася з таго, што ён паказаў на памылку Копа (пры рэканструкцыі знойдзенага ім плезіязаўра які прыняў хвост жывёлы за шыю).

У 1877 годзе Геалагічнае таварыства Лондана прысудзіла навукоўцу ганаровую ўзнагароду — медаль Бігсбі.

Вучоны памёр 18 сакавіка 1899 года.

Зноскі

  1. а б Othniel Charles Marsh // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Brozović D., Ladan T. Othniel Charles Marsh // Hrvatska enciklopedijaLZMK, 1999. — 9272 с.
  3. Марш Отниел Чарлз // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1974. — Т. 15 : Ломбард — Мезитол. — С. 429. Праверана 26 лютага 2017.
  4. Марш Отниел Чарлз // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1974. — Т. 15 : Ломбард — Мезитол. — С. 429. Праверана 28 верасня 2015.
  5. Find a Grave — 1996.
  6. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 17 верасня 2021.
  7. Geni.com — 2006.
  8. Othniel Marsh (англ.)